Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| З-за прыезду Мядзведзева ў Баранавічах увялі «ваеннае становішча» |
|
Жыхароў горада не пускаюць на працу, а бліжэйшыя вёскі ўвогуле забаронена пакідаць. У сувязі з візітам прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева на вучэнні «Захад-2009» жыццё Баранавічаў паралізаванае. Галоўная вуліца Савецкая ачэплена. Як паведамляе газета «Наша Ніва», цэнтр гораду пусты, а ў самі Баранавічы не трапіць. Супрацоўнікі міліцыі нават не пускаюць мясцовых жыхароў на працу, калі прадпрыемства знаходзіцца ў зоне праезду першай асобы Расеі. У вёсцы Анісімавічы, што на выездзе з гораду на трасу Берасце Масква, супрацоўнікі міліцыі параілі жыхарам не пакідаць вёскі. У міліцыянтаў з ачаплення забралі табельную зброю. На вуліцах гораду знаходзіцца шмат супрацоўнікаў спецслужбаў у цывільным. Нагадаем, што Дзмітрый Мядзведзеў прыехаў у Беларусь на фінальную стадыю беларуска-расейскіх ваенных вучэнняў «Захад-2009». За вучэннямі на палігоне пад Баранавічамі Мядзведзеў будзе назіраць разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Візіт Дзмітрыя Мядзведзева ў Беларусь будзе доўжыцца адзін дзень, і пакуль невядома, ці адбудуцца двухбаковыя перамовы кіраўнікоў дзяржаў. Падчас свайго нядаўняга выступу ва універсітэце ў Піцбурзе расейскі прэзідэнт адзначыў, што «у самы бліжэйшы час пасля вяртання з ЗША» ён збіраецца разам з Аляксандрам Лукашэнкам «абмеркаваць самыя розныя пытанні». |

