Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| На Баранавіцкай ЦЭЦ зарплату выдаюць драўляна-валаконнымі плітамі |
|
За паслугі ЦЭЦ гарадскія прадпрыемствы з-за цяжкага стану разлічваюцца не грашыма, а прадукцыяй. Супрацоўнікам Баранавіцкай цеплаэлектрастанцыі частку зарплаты выдаюць драўляна-валаконнымі плітамі. Як паведамляе «Еўрарадыё», пры зарплаце 600 тысяч беларускіх рублёў на 130 тысяч прыходзіцца ДВП. Нагадаем, што на многіх беларускіх прадпрыемствах прапаноўваюць атрымліваць ежу ў кошт зарабатнай платы. Начальнікі лічаць гэту практыку карыснай. Як раней паведамляў сайт charter97.org, на Менскім трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталоўку. На МТЗ лепяць пяльмені і варэнікі. Іх можна паесці на месцы, а таксама ўзяць дадому ў кошт будучай зарплаты. Ад нядаўніх часоў на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком. |

