Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Міліцыя забараніла мінакам абдымацца на вуліцы |
|
У Гародні на вуліцы Савецкай, не паспеўшы пачацца, скончылася акцыя «Free Hugs» (Бясплатныя абдымкі). 29 лістапада каля дзесяці хлопцаў і дзяўчатаў з плакатамі «Давайце абдымацца» прапаноўвалі мінакам бясплатныя абдымкі, перадае «Еўрарадыё». Мэта акцыі — выклікаць пазітыўныя эмоцыі. Першай рэакцыяй некаторых гарадзенцаў быў шок, але потым яны абдымаліся і радаваліся. Не паспелі ўдзельнікі акцыі «Free Hugs» абняць і 20 чалавек, як да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і груба запатрабавалі скончыць мерапрыемства. Прычына — адсутнасць дазволу. Free Hugs — рух, удзельнікі якога выходзяць на вуліцы і прапаноўваюць незнаёмым людзям абняцца. Заснаваны аўстралійцам Хуанам Манам у 2004 годзе. Міжнародную вядомасць рух набыў у 2006 годзе дзякуючы музычнаму відэакліпу аўстралійскай рок-групы «Sick Puppies», размешчанаму на YouTube. |

