Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
Падпісацца
| Алкаеў: «Сёння ўжо можна казаць пра датычнасць Лукашэнкі да справы аб знікненні палітыкаў» |
|
У Гаазе прайшла прэзентацыя кнігі былога начальніка менскага СІЗА «Расстрэльная каманда».
– Я цудоўна разумею, што сёння самае хворае месца кіраўніцтва Беларусі – гэта тэма зніклых палітыкаў. Наогул я пазбягаю словы «зніклых», я называю іх выкрадзенымі і забітымі. Таму што рэчы трэба называць сваімі імёнамі. Паколькі гэтая тэма перыядычна згасае, яе заглушаюць, яе абыходзяць, яе баяцца, гэта адзіны спосаб звярнуць увагу палітычных структураў Еўропы на яе. Я не спыняюся на гэтым. Зараз кніга перакладаецца на ангельскую мову. Геаграфія значна пашыраецца. Я думаю, гэты праект будзе рэалізаваны яшчэ ў 2009 годзе. А я буду працаваць над працягам другой часткі кнігі. – Ці можаце вы каротка перадаць змест гэтай кнігі? – Змест кнігі не зменены ў галандскім варыянце. Ён толькі дапоўнены каментарамі палітыкаў, чыноўнікаў і некаторых асобаў, якія з'яўляліся палітычнымі вязнямі ў Беларусі. А змест такі: кніга распавядае пра тое, якім чынам у Беларусі выкрадаліся палітыкі, якім чынам іх пазбаўлялі палітычнага ўплыву і якім чынам яна памерлі. Варыянт кнігі не скончаны, таму што ў тых умовах, у якіх я над ёй працаваў, складана было зрабіць канчатковую выснову. І той аб'ём інфармацыі не дазволіў мне выдаць канчатковы варыянт. Сёння такі аб'ём інфармацыі ў мяне ёсць. Сёння я магу ўпэўнена пазначыць кола вінаватых у гэтым трагічным працэсе. Калі ў першым варыянце кнігі асобы, якія маюць дачыненне да знікнення палітыкаў, гэта былы сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы міністр унутраных справаў Сівакоў і былы камандзір брыгады ўнутраных войскаў Паўлічэнка, дык зараз гэтае кола людзей значна пашырылася. Сёння ўжо можна казаць пра датычнасць да гэтай справы і Аляксандра Лукашэнкі. Хаця б таму, што на працягу ўсіх гэтых 10 гадоў ён актыўна перашкаджаў расследаванню. А згодна з законам, перашкаджэнне расследаванню з'яўляецца садзейнічаннем злачынцам. І гэта крымінальна караецца. |

