Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| На Баранавіцкім хлебазаводзе зарплату выдаюць камбікармамі |
|
Кіраўніцтва прадпрыемства ўпэўнена, што натуральная аплата працы выратуе завод ад масавых скарачэнняў. Частку зарплаты на Баранавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў выплочваюць прадукацыяй прадпрыемства – крупамі, мукой ці камбікармамі, паведамляе «Еўрарадыё». У сваю чаргу працаўнікі камбіната выкаваюць абурэнне ў сувязі з натуральнай аплатай працы. «Далі на 60 тыс. крупы. Навошт мне столькі? Куды я яе падзену?» — запытвае адзін з працаўнікоў прадпрыемства. Варта адзначыць, што на Баранавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў працуе 1732 чалавекі. Нагадаем, што на многіх беларускіх прадпрыемствах прапаноўваюць атрымліваць ежу ў кошт зарабатнай платы. Начальнікі лічаць гэту практыку карыснай. Як раней паведамляў сайт charter97.org, на Менскім трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталоўку. На МТЗ лепяць пяльмені і варэнікі. Іх можна паесці на месцы, а таксама ўзяць дадому ў кошт будучай зарплаты. Ад нядаўніх часоў на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком. |

