Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| ІНФАРМАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ МФ: "ДАПАМАЖЫ КОЗІКУ АДНАВІЦЬ ПАМЯЦЬ!" |
|
Кіраўнік ФПБ Леанід Козік пракамэнтаваў на сайце сваёй арганізацыі сытуацыю вакол выключэньня Тацьцяны Шапуцькі з юрфаку БДУ. Як і варта было таго чакаць беларускі чыноўнік мог абараніцца толькі яўнаю хлусьнёю.
На афіцыйнай старонцы ФПБ у інтэрнэце Леанід Козік, хаваючыся ад журналістаў і прамых пытаньняў, пракамэнтаваў выключэньне прэс-сакратаркі Маладога Фронту Тацьцяны Шапуцькі з юрыдычнага факультэту БДУ. У сваім камэнтары кіраўнік беларускіх прафсаюзаў адмаўляецца ад свайго абяцаньня арганізаваць маніфэстацыю ў абарону Тацьцяны Шапуцькі ў выпадку яе выключэньня з вучобы. Інфармацыю аб сваім абяцаньні Козік называе "плёткамі" і "казкамі". Аднак зазначым, што абяцаньне арганізаваць акцыю ў абарону Тацьцяны Шапуцькі Леанід Козік даваў на Форуме Ўсходняга партнэрства каардынатару плятформы Форуму "Дэмакратыя й належнае кіраваньне" Яўгеніюшу Смолару. Аб гэтым спадар Смолар распавёў прадстаўнікам беларускай дэлегацыі Тацьцяне Шапуцьке і Ўладу Кобецу. У сувязі са стратаю памяці кіраўніком беларускіх прафсаюзаў Малады Фронт распачынае інфармацыйную кампанію "ДАПАМАЖЫ КОЗІКУ АДНАВІЦЬ ПАМЯЦЬ!" У межах гэтае кампаніі Малады Фронт заклікае накіроўваць лісты Леаніду Козіку на электронную пошту Гэтая электрапошта абаронена ад спам-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript з просьбаю выконваць абяцаньне арганізаваць маніфэстацыю ў абарону Тацьцяны Шапуцькі. Таксама дапамагчы Леаніду Козіку аднавіць памяць можна па ягоным працоўным тэлефоне +375 17 203 89 88 |

