Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| АБСЕ супраць указа аб цэнзуры інтэрнэту ў Беларусі |
|
Новы закон не павінен стаць «абмежавальнікам свабоды слова ў інтэрнэце», заяўляюць у АБСЕ. Харашці таксама адзначыў, што ў АБСЕ занепакоеныя праектам закона аб рэгуляванні беларускай часткі інтэрнэту. «Як і ў шмат якіх іншых краінах, інтэрнэт у Беларусі з'яўляецца практычна адзінай крыніцай рознабаковай інфармацыі, — сказаў ён. — Тэлебачанне ў Беларусі не дае магчымасці для плюралізму меркаванняў, становішча незалежных газетаў вельмі хісткае, таму мы вельмі заклапочаныя магчымымі абмежаваннямі ў інтэрнэце». Па словах Харашці, ён накіраваў ліст міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву, у якім заклікаў зрабіць усё магчымае, каб новы закон не стаў «абмежавальнікам свабоды слова ў інтэрнэце». Кажучы пра тое, што 2010 год у Беларусі з'яўляецца годам выбарчых кампаніяў, Харашці падкрэсліў, што рэкамендуе беларускім уладам забяспечыць для прадстаўнікоў усіх палітычных партыяў «доступ да тэлебачання». «Для Беларусі тэлебачанне з'яўляецца той крыніцай, з якой большасць грамадзянаў атрымліваюць інфармацыю, таму ўсе палітычныя партыі павінны мець магчымасць з яго дапамогай данесці свой пункт гледжання», — сказаў Харашці. Нагадаем, 14 снежня ў распараджэнне СМІ патрапіў праект указу «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт». Праект указу значна ўзмацняе жорсткасць нагляду уладаў за інтэрнэт-карыстальнікамі і ўводзіць шэраг новых умоваў функцыянавання Байнэту. У скандальным дакуменце ідзе гаворка пра блакаванне сайтаў паводле рашэння дзяржаўных органаў, ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Сеткі, прыцягненне да адказнасці распаўсюднікаў інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама дзяржаўнай рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ. Паводле першапачатковага праекту ўказу, хостынг беларускіх рэсурсаў абавязкова пераносіцца ў Беларусь, а каб выйсці ў інтэрнэт нават па беспарольным доступе, беларусам прыйдзецца спачатку прыйсці да правайдэра з пашпартам.
charter97.org |

