Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Месца славутай Палонкаўскай бітвы застанецца безыменным |
|
Улады Баранавіцкага раёна не пажадалі ўсталяваць металічную інфармацыйную шыльду на месцы знакамітай Палонкаўскай бітвы, 350-годдзе якой будзе адзначацца сёлета. Нагадаем, што напрыканцы мінулага года баранавіцкая інтэлігенцыя звярнулася да раённых уладаў з лістом, у якім прасіла дабраўпарадкаваць тэрыторыю вакол памятнага камня каля в. Палонка, а на самім помніку павесіць металічную шыльду з надпісам:“Тут 28 чэрвеня 1660 года аб’яднанае беларуска-літоўскае і польскае войска пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага здабыла вялікую перамогу над утрая большым войскам маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай абодвух народаў 1654-1667 гг.” Памятны валун на месцы легендарнай бітвы быў усталяваны і асвечаны праваслаўным і каталіцкім святарамі яшчэ ў 1994 годзе. Драўляную шыльду з мемарыяльным тэкстам на ім сябры Баранавіцкай Рады ТБМ усталёўвалі ўжо двойчы, але яе неўзабаве знішчалі вандалы. Таму напярэдадні 350-годдзя той слаўнай перамогі пад Палонкай сябры ТБМ вырашылі звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай адзначыць векапомнае месца менавіта металічнай шыльдаю. Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, гэта быў бы ўдзячны жэст нашчадкаў, якія памятаюць сваю гісторыю і якія пазбавіліся комплексаў “малодшага брата” у яе ацэнках. Аднак з адказу Баранавіцкага райвыканкама можна зрабіць выснову, што падобнага жэсту зроблена не будзе: Фінансавыя сродкі на ўсталяванне металічнай пліты з інфармацыяй пра падзеі на гэтым месцы не прадугледжаныя ў раённым бюджэце на 2010 год, бо дадзены памятны знак не з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры”. Пакуль месца Палонкаўскай бітвы, перамога ў якой мела выключнае значэнне ў вызваленні нашай краіны ў гады самай жудаснай вайны ў беларускай гісторыі, так і застанецца безыменным. Да лепшых часоў.
Месца бітвы пад Палонкай - фота Віктара Сырыцы
www.intex-press.by |

