Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Баранавіцкаму актывісту "Маладога фронту» - Сямёну Былінскаму пагражаюць узбуджэннем новай крымінальнай справы |
|
Баранавіцкаму актывісту "Маладога фронту» - Сямёну Былінскаму пагражаюць узбуджэннем новай крымінальнай справы за невыплычаныя штрафы ў суме 2 100 000. Нагадаем, што 20 мая 2009 года прайшоў суд на Сямёнам Былінскім за нібыта ўхіленне ад вайсковай службы. Маладафронтаўцу прысудзілі да 1.750.000 рублёў штрафу. Сам Былінскі палічыў дзеянні вайсковай камісіі і суду палітычна матываванымі. Іншыя штрафы маладафронтавец атрымаў за ўдзел у апазіцыйных акцыях. Цяпер маладафронтавец навучаецца ў Польшчы па праграме «Канстанціна Коліноўскага». «У панядзелак, 4 студзеня, да мяне дахаты патэлефанаваў судовы выканаўца і запрасіў з'явіцца ў Баранавіцкі суд для выплаты штрафаў. Па яго словах, калі я іх ня выплачу, то супраць мяне пачнуць новую крымінальную справу. Цяпер, калі я знаходжуся ў Польшчы, маім бацькам пастаянна тэлефануе судовы выканаўца і пагражае вопісам маёмасці, якое мне не належыць. Першы суд быў выйграны і маёмасць апісана не была, але углрозы з боку суда працягваюцца. Таксама па не высвятленым прычынам да маіх бацькоў прыходзіць участковы і спрабуе высветліць як хутка я буду ў Беларусі », - сказаў Былінскі Сямён. |

