Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Cудзяць Аўтуховіча і Асіпенку |
|
10 сакавіка а 10-й гадзіне справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў пачне разглядаць Вярхоўны суд Беларусі. 11.00 Старшыня групы салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык: “Я вельмі ўсьцешаны, што сёньня было вельмі шмат людзей. Вельмі кепска, што большасьць у будынак Вярхоўнага суду не дапусьцілі. Гэта пры тым, што ў нас прапісаная адкрытасьць судоў і іх. Паводзіны Міколы Аўтуховіча наогул былі гераічнымі. Тая галадоўка, якую ён вымушаны быў трымаць, наагул неверагодная”. 10.45 Тыя, хто не патрапіў у залю, напісалі скаргі. Прадпрымальнік Алесь Макаеў дамогся сустрэчы з намесьнікам старшыні Вярхоўнага суду Канюком. Макаеў патрабаваў, каб працэс адбываўся ў большай паводле памераў залі. Канюк прызнаў, што праблема існуе. Прадстаўнік ВС таксама паабяцаў, што заўтра усе жадаючыя змогуць патрапіць на працэс. 10.30 У судовай зале забаранілі фота- і відэаздымку. На лаве падсудных акрамя Аўтуховіча і Асіпенкі, знаходзіцца жыхар Ваўкавыску Аляксандар Ларын і былы маёр міліцыі Міхаіл Казлоў. На самым пачатку паседжаньня Аляксандар Ларын выказаўся супраць здымак. Фотакарэспандэнтаў і здымачныя групы выдалілі з залі. 10.15 Судовы працэс пачаўся. Супрацоўніца ВС паведаміла, што заля, разьлічаная на 70 чалавек, запоўненая цалкам. Тыя, хто не патрапіў на працэс, пачалі абурацца. Некаторыя накіраваліся ў прыёмную Вярхоўнага суду пісаць скаргу. У прыёмнай дзяжураць два супрацоўніка спэцназу міліцыі. На працэс спрабавалі таксама патрапіць прадпрымальнік Алесь Макаеў і былы палітвязень Сяргей Скрабец. 10.00 У будынак Вярхоўнага суду прапускаць паводле пашпартоў. Журналіста Свабоды пакуль не пусьцілі. Маўляў, вас няма ў сьпісе акрэдытаваных. Ля будынку суду прысутнічаюць праваабаронца Алесь Бяляцкі, грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і палітык Андрэй Саньнікаў. 9.45 На паседжаньне суду, паводле сьпісаў, пусьцілі 20 чалавек. Журналісты дамагаюцца, каб ім таксама дазволілі прысутнічаць у залі суду. На працэс прыйшлі былы дэпутат ПП НС генэрал Валеры Фралоў, праваабаронца Алег Воўчак. Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец, былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі раёну Ўладзімер Асіпенка арыштаваныя 8 лютага 2009 году. Сваёй віны ў падпале будынкаў і падрыхтоўцы да тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць. Яны тлумачаць перасьлед помстай за іх антыкарупцыйную дзейнасьць. Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і Асіпенку палітычнымі зьняволенымі. Трэцяга арыштаванага, Юрыя Лявонава, вызвалілі з-пад варты ў жніўні 2009 году. 24 верасьня зь яго зьнялі ўсе абвінавачваньні.
Радыё Свабода |

