Каждую среду

Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.) 

СКАЧАТЬ 

e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

Каб патрапіць у кватэру бацькоў маладафронтаўца, міліцыя выключыла ў ёй свет
Каб патрапіць у кватэру бацькоў актывіста баранавіцкай філіі міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" і стыпендыята праграмы Кастуся Каліноўскага Пятра Рузава, міліцыя выключыла ў ёй свет. Аднак маці маладафронтаўца пабаялася выходзіць на лесвіцу, каб праверыць, ці не здарылася што з электрычным шчытом. Тады старшы оперупаўнаважаны, капітан міліцыі з крымінальнага вышуку, Махляр Сяргей Генадзьевіч, праз дзверы пачаў крычаць , што маці Пятра павінна даць паказанні на свайго сына, паколькі супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Па словах маладафронтаўца следчы таксама сказаў яго маці, што калі яна не прыйдзе да яго на допыт, то ён возьме дазвол у пракурора на ўзлом яе дзвярэй, а самога Пятра падае у міжнародны вышук, каб сілком прывезці ў Баранавічы.

Адбылося гэта ўвечары 15 сакавіка. Баранавіцкія міліцыянеры шукаюць маладафронтаўца, каб прыцягнуць яго да адказнасці за нібыта ўхіленне ад вайсковай службы і падробку дакументаў.
 
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.