Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага |
22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага.Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ладзяць Дзень Памяці Кастуся Каліноўскага. 21 сакавіка 2010 году ў Вільні а 12 гадзіне пройдзе акадэмія, прысьвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстаньню 1863 года. З адкрытымі лекцыямі выступяць гісторыкі і краязнаўцы. А 15.30 адбудзецца шэсьце ад Лукішскага пляцу да гары Гэдыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі. Усе жадаючыя, асабліва тыя, хто ў гэты час будзе знаходзіцца ў Вільні, далучайцеся! Хто мае магчымасьць, прыязджайце ў Вільню, каб разам ушанаваць памяць змагара за волю нашага Краю. Хто мае магчымасьці, арганізоўвайце дзень памяці Кастуся Каліноўскага ў Беларусі: у месцах, зьвязаных з дзейнасьцю Каліноўскага і паўстанцаў 1863 году - у Свіслачы, Якушоўцы, Гародні, вёсцы Плябань на Вілейшчыне, і ўвогуле, дзе ёсць такая магчымасьць. Калі патрэбна нейкая дапамога, парада ці хочаце ўзяць удзел у мерапрыемствах, кантактуйцеся з намі праз арганізацыйны e-mail Беларускай Нацыянальнай Памяці. |


22 сакавіка 1864 году расейскія карнікі забілі нашага нацыянальнага героя, кіраўніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага.