Каждую среду

Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.) 

СКАЧАТЬ 

e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

Акцыя ў падтрымку палітвязня Арцёма Дубскага

    Учора баранавіцкай філіяй "Маладога фронту" - 16 ліпеня была праведзеная акцыя ў падтрымку палітвязня Арцёма Дубскага, які ўдзельнічаў у мітынгу прадпрымальнікаў у Менску. Ён быў асуджаны годам турмы 7 ліпеня па справе "14". Падрабязная інфармацыя аб яго зняволенні ёсць на www.mfront.net , а таксама на шматлікіх іншых сайтах.

 

 

 

    Баранавіцкія маладафронтаўцы з партрэтамі Арцёма Дубскага прастаялі насупраць “Вечнага агню” каля 40 хвілін. Праз хвілін 20 пасля пачатку акцыі іх заўважыў патруль ППС і стаў распытваць хто такі Арцём Дубскі, пасля чаго маладафронтаўцы растлумачылі нашый міліцыі хто ён такі і завошта яго асудзілі. У плыні гэтага часу шматлікія прахадзілыя людзі цікавіліся Арцёмам Дубскім, нават былі такія маладыя людзі, якія жадалі далучыцца да акцыі, але міліцыя стала ім пагражаць расправай калі яны далучацца да маладафронтаўцаў. Пазней прыехала падмацаванне, выкліканае супрацоўнікамі ППС і маладых людзей пагрузілі ў машыну. Затрыманыя былі Арцём Ластаветскі, Пётр Рузаў, Сямён Былінскі, Ігар Татарыновіч і Павел Жук. У міліцыі хлопцаў пратрымалі тры з паловай гадзіны. Хлопцы цікавіліся чаму і на якой падставе іх так доўга трымаюць. Ім было растлумачана што трэба дачакацца эксперта па крыміналу, які павінен узяць адбіткі пальцаў і зняць на камеру маладых людзей. Хлопцы адмовіліся даваць адбіткі, на што ім прыстрашылі складаннем "ліпавых" пратаколаў і тады яны будуць проста абавязаныя даць адбіткі пальцаў. Выхаду з такой сітуацыі не было і маладафронтаўцы ўсё жа пагадзіліся. Пасля правядзення ўсіх гэтых працэдур праз тры з паловай гадзіны яны былі адпушчаныя.  

 

    Фота-справаздача будзе пазней бо дзяўчына, якая здымала акцыю змагла сысці не заўважанай нашай міліцыяй і ў дадзены момант у яе няма магчымасці перадаць фатаграфіі баранавіцкім маладафронтаўцам. 

 

 
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.