Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Татарыновіча Ігара пабілі і аграбілі супрацоўнікі міліцыі |
|
Але Ігар, ні ад каго не бег і нават не падазраваў, што за ім бягуць. Пазней падбег другі супрацоўнік міліцыі і стаў лаяць яго мацюком, стукнуўшы ў грудную клетку. У хлопца без яго ведама вынялі ўсё з кішэняў, а таксама 40 000 тысяч беларускіх рублёў. На просьбу вярнуць грошы, супрацоўнікі адказалі, што ні якіх грошай у яго не бралі. Міліцыя адразу жа пасадзіла ў машыну Ігара і адвезла ў апорны пункт, дзе на яго сталі складаць пратакол. У пратаколе было паказана, што хлопец знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе і запатрабавалі падпісаць пратакол, але Ігар адмовіўся. Яго нават не вазілі на медэкспертызу і ні якіх доказаў у іх па гэтай падставе не было. Міліцыянер прыстрашыў хлопцу складаннем адміністрацыйнага правапарушэння і арыштам на адныя суткі. Ігар усё жа падпісаў пратакол і папытаў яшчэ раз вярнуць грошы, на што яго проста "паслалі куды па далей". Ігар збіраецца падаць заяву ў пракуратуру на крадзеж яго грошай і хамскае стаўленне да яго супрацоўнікамі міліцыі. Баранавіцкія маладафрантоўцы лічуць што гэта наўмысны ціск аказваемы ўладамі на нашых актывістаў.
|


Уначы з 19 на 20 ліпеня актывіста баранавіцкага "Маладога Фронту" - Татарыновіча Ігара пабілі і аграбілі супрацоўнікі міліцыі.