Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
Падпісацца
| Асцярожна! Можа быць правакацыя |
|
Тое, што апазіцыянерам трэба быць асцярожнымі і сцерагчыся правакацый, гэта зразумела. Раней апазіцыянераў "зачынялі" таму, што яны толькі і рабілі, што лаяліся мацюком у грамадскіх месцах. Цяпер падобна шукаюцца іншыя спосабы ўздзеяння. Незразумелы інцыдэнт адбыўся з актывістам "Маладога Фронту" Былінскім Сямёнам. Падчас яго паездкі ў Віцебск, у Фаніпале да Сямёна ў купэ падсеў прадстаўнічы мужчына, гадоў 50. Удваіх яны даехалі да Віцебску.
Па прыездзе ў Віцебск, апынулася, што ў мужчыны "знік" кашалёк. Была выкліканая міліцыя. Пачаўся надгляд. Але ў Сямёна асабістых рэчаў абсалютна не было. Не было з сабой сумкі з рэчамі, пакета, нават кашалька. Таму надгляд Сямёна абмежаваўся праверкай яго кішэняў. Мужчына прапанаваў міліцыі і правадырам абшукаць вагон. Сямёна папрасілі пачакаць у суседнім купэ, а міліцыя пачала правяраць вагон. І тут у суседнім купэ, ад купэ, дзе адбыўся крадзеж, знаходзіцца кашалёк, загорнуты ў цэлафанавы пакет, у якім выдаецца бялізна. Усе грошы ў кашальку былі ў захаванасці. Па словах правадыра, у гэтым купэ ехала чыгуначнае начальства, падазраваць іх у крадзяжы кашалька было бы абсурдна. На гэтым інцыдэнт быў вычарпаны, і ўсё разыйшліся па сваіх справах. Але па словах Сямёна, усё не так проста. Засталося не высветленым, як мог кашалёк са ўсімі грашыма апынуцца ў суседнім купэ? Чаму мужчына, у якога "выкралі" кашалёк, стаў нервавацца, калі кашалёк быў знойдзены, хоць па логіцы ён павінен быў цешыцца, што знайшліся яго грошы ў цэласці і захаванасці? Што значыла фраза мужчыны "Я не жадаю тут ні якіх правакацый і прапаноўваю разыйсціся"? Сямён падазрае, што кашалёк павінен быў знайсціся ў яго асабістых рэчах, але асабістых рэчаў у Сямёна не было, мужчына проста закінуў яго на паліцу ў суседняе купэ, у надзеі, што хлопца можна будзе абвінаваціць у тым што ён яго схаваў, пасля чаго абвясціў аб згубе і выклікаў міліцыю. Так ён выконваў, нечае заданне. Але кашалёк знайшоўся не ў Сямёна ў яго асабістых рэчах і абвінаваціць Сямёна было не проста. З купэ Сямён практычна не выходзіў, а тут у справу яшчэ ўмяшаўся адзін з паважаных людзей г.Баранавічы - Болбат Вячаслаў Парфір'евіч ( старшыня рэгіянальнага прадстаўніцтва Беларускага Хельсінскага Камітэта), які добра ведаў Сямёна і апынуўся на месцы інцыдэнту з маральнай падтрымкай у карысць Сямёна. Што адбылося на самай справе застаецца не высветленым. Можа гэта быў ланцуг неверагодных супадзенняў, можа палтэргейстаў, можа няўмелая правакацыя сілавых ведамстваў. Ясна адно, тым, хто знаходзіцца ў апазіцыі трэба быць вельмі асцярожнымі, падстрахоўваць адзін аднаго, менш размаўляць па сотавых тэлефонах, карыстацца добрымі электроннымі паштовымі скрынямі і т.п., абмяжоўваць круг людзей прысвечаных у іх планы. І тады, спадзяюся, такіх інцыдэнтаў будзе станавіцца менш. |

