Каждую среду

Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.) 

СКАЧАТЬ 

e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

Адродзім нашу спадчыну

 Баранавіцкія сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны накіравалі 11 жніўня 2009 года заяву ў Міністэрства культуры і аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама, якую падпісалі 52 грамадзянаў нашага горада. Свае подпісы паставілі вядомыя краязнаўцы, гісторыкі, паэты, журналісты, грамадскія актывісты горада Баранавічы.

Як вядома міністэрства культуры распрацавала план (праект) ўстаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009-2012 гг. і заклікала грамадзянаў да дыскусіі ў гэтым пытанні. Па гэтаму плану ў вёсцы Ясянец (Баранавіцкі раён) будзе ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар апошняга канцлера ВКЛ Іахіма Храптовіча, а ў Баранавічах – помнік беларускаму тэатральнаму дзеячу Уладзіславу Галубку.

Аднак мы лічым, што ў нашай гісторыі і культуры вельмі шмат асоб і падзей, якіх таксама варта ўключыць у згаданы план (праект) ўстаноўкі манументальных збудаванняў, каб увекавечыць іх для будучых пакаленняў. Найперш неабходна ўсталяваць памятны знак на Траецкім касцёле ў вёсцы Ішкалдзь (Баранавіцкі раён). Гэта самая старажытная культавая каменная пабудова гатычнага стылю 15 стагоддзя ў нашым краі, якая да гэтага часу не мае ахоўнай дзяржаўнай дошкі. Было б надзвычай добра, каб мясцовыя улады не забыліся і ўшанавалі 100 гадовы юбілей Барыса Кіта, устанавіўшы мемарыяльную дошку ў гонар сусветна вядомага астрафізіка на будынку музычнага вучылішча. Менавіта тут быў у 1939-1941 гг. Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, у якім выкладаў матэматыку самы знакаміты вучоны беларус свету Барыс Кіт. Мы прапануем гарадскім уладам знайсці сродкі для рэстаўрацыі Паланечанскага палаца Радзівілаў і будаўніцтва помніка заснавальнікам горада Яну і Лізавеце Развадоўскім – да 140-годдзя заснавання горада Баранавічы.

Спадзяёмся, што нашае меркаванне будзе ўлічана, калі канчаткова зацвердзяць план ўстаноўкі манументальных збудаванняў у нашай краіне.

 

Старшыня Баранавіцкай

Рады ТБМ                                                                                                               Віктар Сырыца

 

 

 
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.