Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Баранавіцкія ўлады не дазволілі пікет супраць смяротнага пакарання |
|
16 октября 2009 г. Алесь ГIЗУН
Сяргей Гоўша, Карней Пятровіч і гісторык Віктар Сырыца планавалі правесці пікетаванне 10 кастрычніка, абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы за скасаванне смяротнага пакарання. Cяргей Гоўша, Карней Пятровіч і гісторык Віктар Сырыца планавалі правесці пікетаванне 10 кастрычніка, абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы за скасаванне смяротнага пакарання. Адмова гарвыканкама была лаканічнай: «Ваша заява аб правядзенні пікета ў г. Баранавічы 10 кастрычніка 2009 года не адпавядае дзейсным нарматыўным актам. На падставе вышэйдадзенага Баранавіцкі гарвыканкам адмаўляе Вам у правядзенні масавага мерапрыемства». «Мала таго, што мы атрымалі адказ на сваю заяву ад 24 верасня толькі за два дні да заяўленай даты мерапрыемства, дык нам нават не патлумачылі, у чым канкрэтна наша заява не адпавядае нарматыўным актам», – пракаментаваў «IP» адзін з заяўнікаў, сябра незарэгістраванай грамадскай праваабарончай арганізацыі «Наша вясна» Сяргей Гоўша. Сёння ініцыятары правядзення пікета рыхтуюцца падаваць скаргу ў пракуратуру г. Баранавічы на змест і на парушэнне тэрмінаў адказу на іх заяву. На думку заяўнікаў, смяротнаму пакаранню сёння няма месца ў цывілізаваным і дэмакратычным грамадстве, заснаваным на вярхоўнасці права. «Пакуль будзе існаваць такая форма пакарання, будзе прысут-нічаць і рызыка абвінавачвання невінаватага чалавека, што ўжо мела месца ў беларускай судовай практыцы», – адзначыў Сяргей Гоўша. Даведка INTEX-PRESS Беларусь – сёння адзіная краіна Еўропы, якая захоўвае смяротнае пакаранне як від крымінальнай адказнасці. Выкананне прысуду ў нас адбываецца праз расстрэл. У іншых краінах свету для ўзаконенага пазбаўлення жыцця сёння выкарыстоўваюць таксама электрычны стул, смяротныя ін’екцыі, газавыя камеры і павешанне. У асобных мусульманскіх краінах да нашых дзён практыкуецца забіццё чалавека камянямі.
intex-press
|

