Каждую среду
Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.)
e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.
Падпісацца
| Баранавіцкі суд шантажуе канфіскацыяй маёмасці |
|
Актывіст Баранавіцкай філіі "Маладога фронту" Былінскі Сямён патрапіў у вельмі цяжкую сітуацыю. Дзень за днём яму тэлефануе судовы выканавец з патрабаваннем заплаціць штрафы ў памеры прыкладна 2 000 000 руб. за яго ўдзел у палітычнай дзейнасці. Штраф у памеры 1700000 руб. быў прысуджаны за нібы ўхіленне ад воінскай службы (аб гэтым фарсе пісалася раней). Прычым баранавіцкі суддзя Данільчык М. даў суму штрафу ў 1,5 разу больш, чым запытваў пракурор. Гэта растлумачацца тым, што Былінскі Сямён - асоба ў горадзе вядомая і ведаюць яго не толькі сябры, але, як апынулася, і судовыя органы. А наколькі незалежны наш суд - усім вядома. Астатняя сума штрафаў, 400 000 руб, была прысуджаная Сямёну за раздачу ўлётак і узвешванні нацыянальных бела-чырвона-белых сцягоў у г.Баранавічы. Праблема складаецца ў тым, што Сямён на сённяшні дзень нідзе не працуе. Месяц назад, у сувязі з крызісам, зачынілася фірма "Макс сэрвіс", дзе ён працаваў праграмістам, а зберажэнняў зрабіць не паспеў. Таму, заплаціць усю суму штрафу адразу, на чым настойвае судовы выканавец, няма магчымасці. У Сямёна няма сваёй маёмасці (малады яшчэ, не нажыў пакуль), таму судоваму выканаўцу па законе трэба або чакаць, пакуль Сямён не ўладкуецца на працу, або адабраць у яго якія-небудзь асабістыя рэчы, шкарпэткі напрыклад.
|

