Каждую среду

Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.) 

СКАЧАТЬ 

e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

Татарыновіча Ігара пабілі і аграбілі супрацоўнікі міліцыі

  Уначы з 19 на 20 ліпеня актывіста баранавіцкага "Маладога Фронту" - Татарыновіча Ігара пабілі і аграбілі  супрацоўнікі міліцыі. 
  Калі Ігар вяртаўся дадому праз малады парк, да яго падбег міліцыянт і дужа схапіў за руку, вінавацячы яго ў тым, што ён уцякаў ад міліцыянтаў, калі тыя папыталі яго спыніцца. 

 

Але Ігар, ні ад каго не бег і нават не падазраваў, што за ім бягуць. Пазней падбег другі супрацоўнік міліцыі і стаў лаяць яго мацюком, стукнуўшы ў грудную клетку. У хлопца без яго ведама вынялі ўсё з кішэняў, а таксама 40 000 тысяч беларускіх рублёў. На просьбу вярнуць грошы, супрацоўнікі адказалі, што ні якіх грошай у яго не бралі. Міліцыя адразу жа пасадзіла ў машыну Ігара і адвезла ў апорны пункт, дзе на яго сталі складаць пратакол. У пратаколе было паказана, што хлопец знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе і запатрабавалі падпісаць пратакол, але Ігар адмовіўся. Яго нават не вазілі на медэкспертызу і ні якіх доказаў у іх па гэтай падставе не было. Міліцыянер прыстрашыў хлопцу складаннем адміністрацыйнага правапарушэння і арыштам на адныя суткі. Ігар усё жа падпісаў пратакол і папытаў яшчэ раз вярнуць грошы, на што яго проста "паслалі куды па далей".
  Ігар збіраецца падаць заяву ў пракуратуру на крадзеж яго грошай і хамскае стаўленне да яго супрацоўнікамі міліцыі. Баранавіцкія маладафрантоўцы лічуць што гэта наўмысны ціск аказваемы ўладамі на нашых актывістаў.

 

 

 
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.