Каждую среду

Сделай 3-10 копий и раздай друзьям или оставь в любом общественном месте (кафе, автобус, банк и т.п.) 

СКАЧАТЬ 

e-mail: bylinskis@gmail.com; - Прэс-служба Баранавіцкай філіі Маладога Фронту, а таксама інфармацыйны аддзел Баранавіцкай філіі Маладога Фронту. Пытаньні па сайце, абмену спасылкамі й інш.

Падпісацца

Імя:

Email:

Сяброўскія сайты

создание сайтов

 

БАРАНАВІЦКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ДАЛУЧАЮЦЦА ДА АНТЫФАШЫСЦКАЙ КАМПАНІІ

Актывісты Маладога Фронту заявілі аб далучэньні да антыфашысцкай кампаніі, аб’яўленай моладзьзю ў Баранавічах.
 

Апошнім часам у горадзе ўзмацнілі дзейнасьць новафашысцкія арганізацыі, якія ставяць пад пагрозу жыцьці і здароўе мінакоў. Па словах моладзевых актывістаў, стала вельмі шмат выпадкаў, калі прыхільнікі фашысцкіх ідэй зьбіваюць людзей проста з-за таго, што ім не спадабаўся колер валасоў ці фрызура, напрыклад. Прычым, новафашысты залучаюць у сваю дзейнасьць 14-15-гадовых падлеткаў. Міліцыя ж з новафашыстамі зьвязвацца ня хоча.

Баранавіцкая моладзь аб’ядналася ў змаганьні супраць новафашызму. На днях Баранавіцкі МФ далучыўся да моладзевай супольнасьці.

“Мы арганізоўвываем сустрэчы з моладзю, асабліва, падлеткамі, якія лёгка паддаюцца пад уплыў новафашыстаў, якія падаюцца ім аўтарытэтамі. На сустрэчах мы тлумачым злачынную сутнасьць фашысцкіх ідэй, паказваем, што ў сучаснай моладзі мусяць быць іншыя прыярытэты і ідэалы-свабоды і прагі пераменаў”, - распавядае баранавіцкі маладафронтавец Яраслаў Грышчэня.

Таксама юнакі замалёўвываюць фашысцкія свастыкі, якая апанавала Баранавічы.
 
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на baranavichi.org абавязковая.